Е́лгава (да 1917 года Мітава; , ) — горад (з 1573 года) у Латвіі, на рацэ Ліелупэ. Насельніцтва 66,1 тыс. жыхароў (2006). Горад размешчаны за 41 км ад Рыгі.
Населены пункт вядомы з 1226 года, замак заснаваны ў 1265 годзе. У 1561—1795 гадах Мітава была сталіцай Курляндскага герцагства, пазней (1796—1920) гадах Курляндскай губерні. На беразе ракі стаіць палац, збудаваны Б. Ф. Растрэлі ў 1738—1740 гадах.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Адольф Алунан (1848—1912) — акцёр, рэжысёр, драматург. Андрэй Бароўскі (1873—1945) — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне. Нора Бумбіерэ — латвійская эстрадная спявачка. Яніс Ёнэўс — латышскі пісьменнік. Людвіг Пятровіч Рэзаўскі (1887—1980) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі. Мая Табака (нар. 1939) — латвійская мастачка. Эдуард Іванавіч Татлебен (1818—1884) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф (1879). Макс Львовіч Шонфельт (1861—1912) — латвійскі псіхіятр. Аляксей Шудзейка (1913—1969) — беларускі грамадскі дзеяч.
Гл. таксама Рыжская аўтамабільная фабрыка (РАФ)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Гісторыя Елгавы Карта Елгавы
Катэгорыя:Гарады Латвіі