Асі́наўка (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Псуеўскага сельсавета.

Гісторыя З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала гміны Празарокі Дзісенскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Асінаўскага сельсавета. Да 24 красавіка 1959 года вёска ў складзе Зябкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..

Насельніцтва

1921 год — 135 жыхароў, 24 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 70.. 1931 год — 151 жыхар, 27 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 24. 1999 год — 19 жыхароў. 2009 год — 8 жыхароў.

Культура У 2007 годзе Зміцер Сасноўскі (дудар і заснавальнік гурта «Стары Ольса») запісаў размову з жыхарамі вёскі Асінаўка — Міколам Караткевічам (нар. 1932, вучань Пятра Бурца), ягой жонкай Эміліяй Караткевіч (нар. 1924) і Васілём Радзюшам (нар. 1928, цымбаліст віртуоз з Івесі Глыбоцкага р-на). Паводле іх сведчанняў, Пётр Бурэц быў вядомы ўсім ваколіцам, граў на дудзе з вялікім мехам, таксама меў прыгожы голас і спяваў прыпеўкі. Ладзіў канцэрты каля сваёй хаты, паслухаць Пятра Бурца прыходзілі цэлымі вёскамі, а таксама жаўнеры заставы (стражніцы) КАП «Osinówka» (1925—1939). Пахаваны на мясцовых могілках у адной магіле з жонкай Паўлінай, гады нараджэння і смерці не пазначаныhttps://www.nslowa.by/2020/12/08/pyotr-burets-dudar-malavyadomy-i-dobra-vyadomy/«Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Псуеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна