У́дзела. Сустракаецца таксама варыянт Ву́дзела (, ) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1643 годзе мсціслаўскі ваявода Юзаф Корсак заснаваў ва Удзеле драўляны касцёл і кляштар для манахаў-францысканцаў. Мясцовая парафія Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі афіцыйна заснавана ў 1727 годзе. На месцы ранейшага драўлянага будынку ў 1766—1791 гады ўзведзены новы мураваны касцёл у стылі позняга барока. У 1809 годзе пасля моцнага пажару храм часткова перабудавалі, дадаўшы рысы класіцызму. У 1832 годзе пасля вызваленчага паўстання расійскія ўлады скасавалі кляштар, але касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны. У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касцёл і ператварылі яго ў сховішча. У 1989 годзе храм вярнулі вернікам, а праз некаторы час сюды зноў вярнуліся манахі-францысканцы.

Насельніцтва

Культура У касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі праходзіць фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй. Канцэрты адбываюцца ў межах нядзельнай службыhttp://catholicnews.by/bogasluzhe-nne-u-udzelau-skim-kastsyole-supravadzhalasya-gukami-dudy/.

Славутасці Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (XVIII ст.). Парафія мае бібліятэку, катэхетычную залу. Пры касцёле ёсць цікавая батлейка, пабудаваная на ўзор непакалянаўскай, ёсць магчымасць наведаць касцёльныя сутарэнні

Крыніцы

Спасылкі Удзела на Radzima.org Здымкі на Globustut.by

Катэгорыя:Удзелаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна