Робін ван Персі (; нар. , ) — галандскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2005—2017). Вядомы па выступам за англійскія «Арсенал» (куды перайшоў у 2004 годзе з ротэрдамскага «Феенорда») і «Манчэстэр Юнайтэд».
У складзе зборнай Нідэрландаў гуляў на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы.
Біяграфія Дзяцінства Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 года ў Ротэрдаме. Бацькі развяліся, калі ван Персі быў зусім маленькім. Пасля суда Робін застаўся з бацькам, а дзве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Персі жылі ў прыгарадзе Ротэрдама, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную секцыю «Эксельсіёра», трэцяга па значнасці ротэрдамскага клуба. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зведзены да мінімуму. «Феенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксельсіёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросце 13 гадоў Робін ван Персі ўжо трэніраваўся ў школе «Феенорда».
«Арсенал» У студзені 2004 года Робін падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам». Пасля таго, як клуб пакінуў Рабер Пірэс, завяршыў кар’еру Дэніс Бергкамп, роля аднаго з лідараў дасталася ван Персі. Арсен Венгер знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Робін доўгі час гуляў вельмі важную ролю ў «Арсенале», з 2011 па 2012 гады быў капітанам каманды.
«Манчэстэр Юнайтэд» 15 жніўня 2012 года кіраўніцтва «Арсенала» абвесціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Персі да гэтага часу яшчэ не пагадзіўся на асабістыя ўмовы з клубамTerms agreed for Van Persie transfer Arsenal.com.. 17 жніўня 2012 года, ван Персі афіцыйна быў прэзентаваны як гулец манчэстэрскага клуба, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле звестак, каштаваў «Манчэстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаўVan Persie transfer completed ManUtd.com.
Па выніках сезона 2012/13 нарэшце стаў чэмпіёнам Англіі, чаго за 8 гадоў так і здолеў дасягнуць у складзе «Арсенала». Пазней, аднак, «Манчэстэр Юнайтэд» ужо не меў такіх поспехаў у чэмпіянаце, і эфектыўнасць Робіна ў атацы таксама значна паменшылася: за два сезоны (2013/14 і 2014/15) ён забіў усяго 22 галы, у той час як у сезоне 2012/13 адзначыўся 26 выніковымі стрэламі.
«Фенербахчэ» 14 ліпеня 2015 года было афіцыйна падпісанні ван Персі кантракт з турэцкім «Фенербахчэ» на тры гадыВан Перси подписал контракт с «Фенербахче» by.tribuna.com.
Вяртанне ў «Феенорд» У студзені 2018 года стала вядома аб вяртанні ван Персі ў «Феенорд»Ван Перси вернулся в «Фейеноорд» by.tribuna.com. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыВан Перси завершил карьеру в 35 лет. «Фейеноорд» и «Ден Хааг» устроили ему коридор почета by.tribuna.com.
Асабістае жыццё У 2004 годзе Робін ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай мараканскага паходжання Бухры. Пара мае двух дзяцей.
У 2005 годзе ван Персі падазраваўся ў згвалтаванні галандскай мадэлі, аднак паліцыя адпусціла яго, калі была даказана яго невінаватасць.
Дасягненні Феенорд Уладальнік Кубка УЕФА: 2001/02 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2018 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2018
Арсенал Уладальнік Суперкубка Англіі: 2004 Уладальнік Кубка Англіі: 2005
Манчэстэр Юнайтэд Чэмпіён Прэм’ер-лігі: 2012/13 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2013
Зборная Нідэрландаў Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт футбаліста
Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі ФК Феенорд Катэгорыя:Ігракі ФК Фенербахчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан