Во́льберавічы. Сустракаецца таксама варыянт Во́йберавічы Вольбаравічы, Ольбаравічы, ВярбілаваБунто, Я. У. Беразвечча / Я. У. Бунто //  — С. 16. (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета. За 14 кіламетраў на ўсход ад г. Докшыцы, 226 кіламетраў ад Віцебска, 26 кіламетраў ад станцыі Параф’янава.

Гісторыя Першая ўзгадка датуецца 1407 г. як уладанне віленскага ваяводы Войцеха Манівіда адначасова з Докшыцамі і Гняздзілавам. Пазней было разам з Докшыцамі ва ўладанні роду Манівідаў. У XVII—XVIII стагоддзях згадваюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства.

З 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 года — Барысаўскага павета.

З 1924 года вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомльскага, у 1962—1965 гадах Глыбоцкага, у 1960—1962 гадах і з 1965 — Докшыцкага раёна.

Насельніцтва 350 жыхароў, 36 двароў (1886) 69 жыхароў, 37 двароў (1996) 29 жыхароў (2009)

Страчаная спадчына Крыжаўзвіжанская царква.

Цікавы факт У метрычных кнігах ХІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Літвы (Трокі) фіксавалася прозвішча Вальбэровіч (Wolberowicz)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-DS4G-T?i=632&cat=2317996.

Крыніцы

Літаратура

В. Насевіч. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.

Спасылкі radzima.org

Катэгорыя:Бярэзінскі сельсавет (Докшыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна