Кама́йск (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Тумілавічы, пазней у складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Да 29 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Янкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..

Насельніцтва 1921 год — 551 жыхар, 97 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 36.. 1931 год — 655 жыхароў, 122 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 15.

Славутасці Свята-Ільінская царква (XVIII ст.), пры якой захоўваецца камень незвычайнай формы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Докшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна