Круле́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Круляўшчы́зна, Кру́ля (, ) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, ля ракі Чорная. Цэнтр Крулеўшчынскага сельсавета. Каля аграгарадка чыгуначная станцыя Крулеўшчына.

Гісторыя

У часе будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902—1906) непадалёк ад аднайменнага засценка была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)Альбом типовых и исполнительных чертежей сооружений железнодорожной линии Полоцк-Седлец и ветви Гродна-Мосты 1902—1906 гг. Санкт-Петербург : Техническая автолитография Георгия де-Кельш, 1907. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі БеларусіИстория Белорусской железной дороги. Минск, 2012 — с. 784.. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі — Круляўшчызна («Królewszczyzna»)Шыталь Кастусь. Крулеўшчына ці «Крулевщизна»: чаму назва чыгуначнай станцыі настолькі адрозніваецца па-беларуску і па-руску — «Наша Ніва» — першая беларуская газета..

Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна.

У Другую сусветную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войск. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і іншага. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.

У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і ШвэпліПамяць. Докшыцкі раён. Мінск «Беларуская Энцыклапедыя». 2004 г..

Насельніцтва 2010 год — 2687 чалавек 2004 год — 3148 чалавек 1999 год — 3285 чалавек 1972 год — 2611 чалавек 1921 год — 245 чалавек пач. 20 ст. — 14 двароў, 79 чалавек

Інфраструктура У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак.

Адукацыя

У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе. Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў вёсцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»Адзел адукацыі, спорту і турызма Докшыцкага райвыканкама .

Славутасці

Чыгуначная станцыя (XX ст.) Казарма (пач. XX ст.) Праваслаўная Спаса-Праабражэнская капліца (1915—1916 гг.), на могілках на поўнач ад Крулеўшчыны Рускія вайсковыя могілкі (1915—1918 гг.), на поўнач ад Крулеўшчыны, каля Свята-Праабражэнскай капліцы Польскія вайсковыя могілкі (1919—1920 гг.) Касцёл (пабудаваны ў 1924 годзе, у 1965 годзе разабраны) Шараговая забудова (1-я пал. XX ст.) Гаспадарчая пабудова, на тэрыторыі былой в. Янушэва Кантора дыстанцыі пуці (1930-я гг.) Помнік партызанскай славы, у 1964 годзе ў гонар партызанскай баявой аперацыі пастаўлена стэла Касцёл Сэрца Ісуса (2-я пал. XX ст., 1994 г.), у былой спартзале Царква Раства Іаана Прадцечы (2002—2004 гг.)

Вядомыя асобы Мікалай Віктаравіч Мінаеў, ваенны дзеяч, генерал-маёр дацэнт. Кастусь Шыталь (нар. 1990) — беларускі краязнавец, журналіст, грамадскі актывіст

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Крулеўшчынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна