Варганы́ (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2., да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971)..
Насельніцтва 1921 год — 173 жыхары, 32 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.. 1931 год — 207 жыхароў, 39 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23.
Славутасці
Капліцы (аўтар -- Аляксандр Калбасіч). Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (III—IV стагоддзі), на паўднёвай ускраіне вёскі, злева ад шашы на Глыбокае — Селішча жалезнага веку (VI—VIII стагоддзі), каля падножжа гарадзішча — Курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча (VIII—IX стагоддзі), 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча —
Гара Варганіха
Варганская гара ўтварылася падчас , які скончыўся каля 10 000 гада да н.э. Вышыня — 232 метры над узроўнем мора. На гары знаходзіцца гарадзішча III—IV стагоддзяў, вакол — курганныя могілкі.
Пра Варганіху шмат народных паданняў.Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай . 07/11/2013.Памяць. Докшыцкі раён. Мінск. «Беларуская Энцыклапедыя», с.24 2004 Ёсць паданне, што на гары пахаваны шведскіх жаўнераў часоў Паўночнай вайны, а таксама пра напад шведаў на ВарганыЛегенда, апублікаваная ў часопісе «Ziemia Dzisnenska» ў 1931 годзе..
У 1920-я гады Варганіху маляваў Язэп Драздовіч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Порплішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна