Курдзе́кі (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з 2-й паловы XVIII стагоддзя. У 1790 годзе ў складзе маёнтка Сітцы Ашмянскага павета Віленскага ваяводства

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у складзе СітцаўскайКurdzieki, wieś, powiat wilejski, gmina Sitce, [w:] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. IV: Kęs — Kutno, Warszawa 1883, s. 893. (пасля Параф’янаўскай) воласці Вілейскага павета, Віленскай губерні, у 1793—1843 гадах — Мінскай губерні, Расійскай імперыі.

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Насельніцтва 1886 год — 12 двароў, 81 жыхар. 1921 год — 51 двор, 238 жыхароў, з іх 54 рыма-каталікі і 184 праваслаўныяSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.. 1931 год — 54 двары, 265 жыхароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22. 2009 год — 70 жыхароў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сітцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна