Таргуны́ (, ) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тумілавіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Таргунскага сельсавета. Да 3 красавіка 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Докшыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857)..
Насельніцтва 1921 год — 511 жыхароў, 101 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 22.. 1931 год — 585 жыхароў, 123 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 18.
Славутасці Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага, пабудавана ў XIX ст. з дрэва, пашырана ў 1993 годзе. Курган Памяці на ўшанаванне памяці 80 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, — быў насыпаны ў 1967 годзе. На яго вяршыні пастаўлены помнік: скульптурная група (воін трымае на руках загінуўшага ў баі таварыша).
Вядомыя асобы Сяргей Карніловіч (1929 - 1993) — дзеяч беларускай эміграцыі. Вітольд Арлоўскі (1874, Нарвідполле - 1966) — расійскі і польскі доктар, прафесар Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (1893 - 1976) — беларускі празаік, перакладчык, педагог, жонка класiка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тумілавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна