Ляды́ () — аграгарадок (да 2008 г. вёскаРешение Дубровенского районного Совета депутатов от 25.03.2008 № 50 О преобразовании сельских населенных пунктов Дубровенского района в агрогородки) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавета. Размешчаны каля левага берага ракі Мярэя пры ўпадзенні ў яе ракі Закабыліца.

Гісторыя У XVIII—XIX стагоддзях Ляды былі становяцца цэнтрам хабадніцтва — яўрэйскага рэлігійнага руху, які развіўся на аснове хасідызму. Хабадніцтва адрозніваецца ад хасідызму падвышанай рацыянальнасцю, асновай веры лічыцца розум, а не пачуццё. У Лядах жыў цадзік Шнэур-Залман, заснавальнік вучэння хабаду. Ён прыбыў сюды па запрашэнні ваяводы Станіслава Любамірскага пасля свайго другога турэмнага заключэння ў 1800 годзе. У 1805 годзе заснаваў тут адну з першых хасідскіх тыпаграфій на тэрыторыі Расійскай імперыі. Пакінуў горад пад час Вайны 1812 годаВячеслав Тамаркин. Глас убиенных молчать не дает!. У далейшым Ляды служылі рэзідэнцыяй яго наступнікаў, цадзікаў Шнеур-Хаім-Залмана Шнеерсона (памёр у 1879) Доў-Бэра (памёр у 1910)Ляды // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. т. 10:Ладенбург — Миддот. 1911.

У 1924—1926 гадах цэнтр Ляднянскага сельсавета. У 1939 годзе ў Лядах жылі 897 яўрэяў — 40% насельніцтва.

З ліпеня 1941 года Ляды захоплены нацыстамі, акупацыя доўжылася да 8 кастрычніка 1943 года. Адразу пасля акупацыі спецпадраздзяленні СС разам з мясцовымі калабарацыяністамі стварылі гета ў Лядах. Да 8 кастрычніка 1943 года ў Лядах забілі больш за 2000 яўрэяў, а многія з насельнікаў гета загінулі ад голаду і хвароб.

Да 10 сакавіка 1954 года Ляды мелі статус гарадскога пасёлкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 10 марта 1954 г. Об упразднении городского поселка Ляды, Дубровенского района, рабочих поселков Новка, Суражского района, и Яковлевичи, Оршанского района, Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1954—1960 гадах цэнтр Ляднянскага сельсавета.

Насельніцтва

Вядомыя асобы З. Анохі (Арансон, 1878—1947) — пісьменнік. Яго бацька ўзначальваў у горадзе ешыбот. Рувен Брайнін (Брэйннін, 1862—1939) — іўрыцкі і яўрэйскі пісьменнік. Іцхак Брайнін (1878—1933) — журналіст, брат Рувена. Сяргей Канстанцінавіч Заранка (1818—1871) — жывапісец-партрэтыст. Аляксандр-Зіскінд Рабіновіч — пісьменнік. Абрам Шавялёў — савецкі вучоны ў галіне імуналогіі. Машэ Эрэм (сапр. Казарноўскі, 1896—1978) — палітык. Верагодна, тут нарадзіўся і Залман Соркін, дзеяч руху Паалей-Сіён у Аргенціне.

Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку.

У мастацтве Вершы Уладзіміра Караткевіча «Орша», у гэтай рэдакцыі засталіся ў рукапісахЗбор твораў. У 25 т. Т. 1. Паэзія, 1950—1960 / Уладзімір Караткевіч; прадм., падрыхт. тэкстаў і камент. Анатоля Вераб’я; рэд. тома Вячаслаў Рагойша.— Мінск: Маст. літ., 2012. — Ст. 447: …За гонар той будуць спрачацца Хоць нейкія гарады. Хай сабе хоць маленькія, На дзесяць хатак са школай, Хай сабе хоць такія, Як Шклоў, Дуброўна, Ляды. Вядома яўрэйская народная песня «Ін местэчко Лядэню», іншая назва «А пінталэ» (Кропка). Герой песні піша ліст Шнеерсону ў Ляды.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя і фота на сайце «Глобус Беларуси»

Катэгорыя:Валяўкоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці

Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства