Ка́мень (, ) — аграгарадок у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 95 км ад Віцебска, каля перакрыжавання аўтамабільных дарог і . Каля аграгарадка азёры Каменскае, Ісценка і Дзявочае.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Камень згаданы ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1796 годзе тут збудавалі касцёл, у 1868 годзе — царкву.
У 1863 годзе ў Камені лепельскім урачом шляхоў зносін, доктарам медыцыны Л. В. ГерасімовічамПамятная книжка Витебской губернии на 1863 год. С. 58 была адчынена часовая сіфілітычная бальніцаКрючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 117..
На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзейнічалі царква і каталіцкая капліца, працавалі народнае вучылішча і паштовая станцыя.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
20 жніўня 1924 года Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета Лепельскага раёна. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва 1997 год — 425 жыхароў, 123 двары.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Магіла ахвяр фашызму — 177 яўрэяў, растраляных 17 верасня 1941 (каля аграгарадка). Гарадзішча, размешчанае ў цэнтры в. Камень — .
Вядомыя асобы Эдуард Іванавіч Бацяноўскі (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне будаўнічага матэрыялазнаўства Леанід Якаўлевіч Сцяпук (нар. 1941) — вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, доктар тэхнічных навук (1992) прафесар (1998).
Крыніцы
Літаратура — С. 519.
Ліст карты N-35-34. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Каменскі сельсавет (Лепельскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства