Выдрэ́я (, ) — пасёлак у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крынкаўскага сельсавета.

Да 23 лістапада 1959 года станцыя Выдрэя ўваходзіла ў склад Выдрэйскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., да 17 ліпеня 1964 года — у склад Стасеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Апісанне Пасёлак знаходзіцца ля чыгуначнага прыпынку Выдрэя на лініі Завольша—Віцебск. Станам на пачатак 2017 года ў Выдрэі адна вуліца і шэсць хат.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Пётр Іванавіч Альсмік, беларускі селекцыянер-бульбавод Дзмітрый Яфімавіч Агейчанка, навуковец, прымаў удзел у даследаванні таямніцы Тунгускага метэарыта Фёдар Яфімавіч Агейчанка, беларускі і расійскі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1946)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Крынкаўскі сельсавет (Лёзненскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лёзненскага раёна