Леў Паўлавіч Мірачыцкі або Міранчыцкі () — беларускі гісторык-славіст, літаратар. Кандыдат гістарычных навук (1972).

Біяграфія Скончыў БДУ (1956). 3 1956 года навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку, з 1958 — старшы навуковы супрацоўнік і вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа АН Беларусі. 3 1963 года старшы рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі. 3 1970 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі.

Адзін з падпісантаў так званага «ліста дваццаці васьмі».

Даследаваў культурныя сувязі Беларусі з Чэхіяй, Югаславіяй, Польшчай, Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Германіяй, Францыяй і Фінляндыяй, жыццё і творчасць беларускіх і замежных дзеячаў культуры (М. Багдановіча, М. Гарэцкага, Л. Геніюш, Я. Коласа, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, А. Марачкіна, Е. Лады, К. Пліцкі, Я. Матэйкі і іншых), нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі.

Творы

Сцежкамі вялікага паэта. Мн., 1957; З незабыўных дарог. Мн., 1961; Белорусско-чехословацкие культурные и научные связи. Мн., 1981; Беларуска-югаслаўскія культурныя і навуковыя сувязі. Мн., 1992; Светлым ценем Адама Міцкевіча: Эміграцыя з Наваградчыны. Мн., 1994

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 463. Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко и др. — Минск, 2008. — С. 258. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 206.

Катэгорыя:Славісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук