Калі́ніна (гістарычная назва — Ігна́цічы; , ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на левым беразе ракі Пціч. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 11 км на поўдзень ад Мінска, на шашы . Прыкладна за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі на пойме ракі Пціч месціцца вадасховішча Чурылавіцкае.

Гісторыя

У 1557, 1582, 1600 гадах сяло Ігнацічы, цэнтр маёнтка Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Мнеўскіх, А. Станкевіча (Станковіча) і іншых. У 1667 годзе маёнтак, 5 дымоў, млын, шляхецкая ўласнасць. У XVII стагоддзі Ігнацічы належалі роду Халецкіх.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XVIII стагоддзя праз вена Ганны Халецкай Ігнацічы перайшлі да Радзівілаў, якія ўключылі іх у анопалскія ўладанні. У 1800 годзе 2 двары, 16 жыхароў, фальварак, панскі двор, вадзяны млын на 2 паставы, карчма, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Да 1850 года Радзівілы прадалі гэтую маёмасць Раймунду Каленчынскаму. Сафія Каленчынская (1834—1891) выйшла замуж за Уладзіміра Ельскага, маёнтак як пасаг перайшоў у сумесную ўласнасць Ельскіх. Уладзімір Ельскі (1820—1875), вядомы сваёй навуковай дзейнасцю і грамадскай дабрачыннасцю, жыў у Ігнацічах у 1857—1863 гадах. За гэты час ён наладзіў сельскую гаспадарку, жывёлагадоўлю, у апошнія гады ён заклаў буйную прыдворную кветкавую гаспадарку, у асноўным вырошчваў ружы і некалькі соцень відаў дрэў. Ён таксама скасаваў прапінацыю. За актыўную падтрымку Паўстання 1863—1864 гадоў Уладзімір Ельскі быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. Маёмасць, як пасаг жонкі, канфіскоўвалася. Апошнім уладальнікам Ігнацічаў быў Вільгельм Ельскі (1867—1919), сын Уладзіміра і Сафіі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе створаны саўгас імя Калініна. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Гатаўскім, з 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. За час акупацыі былі спаленыя 78 двароў, забітыя 165 жыхароў, 10 жыхароў вывезеныя на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вайны вёска адноўленая.

5 сакавіка 1959 года Калініна перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..

Славутасці

У вёсцы захаваліся фрагменты былой сядзібы Ельскіх (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя): сядзібны дом, флігель, брама, кармацэх, свіран, сіласная вежа, фрагменты парку —

Вільгельм Ельскі быў калекцыянерам мастацтва, асабліва польскага, у ягоным доме сярод іншага былі карціны Матэйкі, Вычулкоўскага, Герымскага, Зімлера, Вайсенгофа, Жмуркі і многіх іншых. Бальшыня калекцыі была знішчана ў часе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе. Рэшткі, якія былі выратаваныя, былі страчаныя пасля смерці Ельскага ў смуце польска-савецкай вайны.

Насельніцтва 1800 — 2 двары, 16 жыхароў 1897 — 4 двары, 31 жыхар; маёнтак, 7 двароў, 84 жыхары 1917 — 197 жыхароў 1941 — 78 двароў, 287 жыхароў 1997 — 46 двароў, 102 жыхары 1999 — 96 жыхароў 2010 — 62 жыхары

Вядомыя асобы Сяргей Мікалаевіч Запрудскі (нар. 1957) — беларускі мовазнавец, Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010).

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Катэгорыя:Міханавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі