Канахі́ (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскага (з 1926 года Браслаўскага) павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43. Да 17 снежня 1971 года вёска знаходзілася ў падпарадкаванні Мёрскага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Дварнасельскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Вёска знакаміта тым, што ад яе вядзе экасцежка да балота Мох даўжынёй 1,5 км. Балота Мох — адно з самых буйных вярхоўных балотаў у Беларусі.
З 5 ліпеня 2014 года адкрылася экасцежка «Азераўкі». Будаўніцтва цягнулася год. Экасцежку зрабілі за грошы ПРААН, Еўрасаюза і мясцовых уладаў, уклаўшы каля 120 000 долараў. Ехаць да балота давядзецца не па трасе, а па вясковай дарозе праз вёску Канахі. Апошні адрэзак у кіламетр-два лёгка прайсці і праехаць летам, але толькі ў гумовіках — вясной. Сама сцежка — драўляны насціл, па баках — трава, дробнае кустоўе, невысокія балотныя дрэўцы.
Насельніцтва 1921 год — 218 жыхароў, 38 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 41.. 1931 год — 238 жыхароў, 41 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 8.
Вядомыя асобы Уладзімір Юр’евіч Скавародка (нар. 1954) — беларускі палітык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мёрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна