Мілашо́ва (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Мілашова вытворная ад асновы міл (мілы) або ад імені Міл (беларускі варыянт імені Ніл)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 231..

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска, пазней засценак у складзе гміны Друя Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5.

Да 27 сакавіка 1959 года вёска знаходзілася ў складзе Павяцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., да 18 сакавіка 1963 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..

Насельніцтва 1921 год — 181 жыхар, 33 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 44.. 1931 год — 186 жыхароў, 36 двароў.

Вядомыя асобы Алена Масла (нар. 1967) — беларуская пісьменніца-казачніца.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Павяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна