Ко́ўна — С. 19. або Ко́ўня, таксама Ка́ўнас () — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, які стаіць на сутоках рэк Віліі і Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Ковенскага павета і Ковенскага раёна.

Назва Няма агульнапрынятага тлумачэння тапоніму Коўна (ст.-бел.: Ковно, , ). Паводле Хронікі Быхаўца і Хронікі літоўскай і жамойцкайПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 16., назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Кунаса. У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі выводзіў назву горада ад латышскага слова kauns — 'сорам'Известия Императорской Академии наук. Т. 4. — СПб., 1855. С. 105.. Паводле другой версіі, гэтая назва паходзіць ад балцкага кораня Kau, які азначае 'нізкае, гразкае, багністае месца'. Трэцяя версія звязвае тапонім з асабістым імем, якое паходзіць ад прыметніка kaunus — 'той, хто любіць біцца'.

Гісторыя

Раннія часы

Паводле археалагічных раскопак, багатыя калекцыі пліткі і іншых артэфактаў былі знойдзены на месцы зліцця рэк Нёмана і Віліі і адносяцца да 2 і 1 тысячагоддзя да нашай эры.

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле археалагічных звестак, паселішча на месцы сучаснага Коўна датуецца прынамсі X ст. Горад упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1361 годзе, калі тут збудавалі мураваны Ковенскі замак. У 1362 годзе замак быў захоплены і разбураны Тэўтонскім ордэнам. Камандзір замкавай залогі Войдат Кейстутавіч разам з 36 мужчынамі спрабавалі прарвацца, але былі ўзяты ў палон. Крыжацкая хроніка пад 1367, 1372 і 1391 гадамі менавала Коўну і Трокі землямі Русі (in Rusiam)А. Кузьмин. Титулованная знать Великого княжества Литовского в «Великой войне» 1409—1411 гг. против Тевтонского ордена // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Мінск, 2011. с. 46-47.

Коўна значыцца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагоддзяЗайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г..

Замак быў адноўлены ў пачатку XV стагоддзя. У 1408 годзе Коўна атрымала Магдэбургскае права ад Вітаўта (у прывілеі вялося пра «хрысціянскіх мяшчан, каторыя былі ані літва, ані таксама русь, але пры старадаўняй веры» і зазначалася, каб з жыхароў горада «немцы ніводнага з літвы або русі да Магдэбургскага права не бралі»Jakubowski J. Przywilej Witolda dla miasta Kowna 1408 r. // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1930. S. 482—483.) і стала цэнтрам Ковенскага павета ў 1413 годзе ў складзе Троцкага ваяводства«Trakų vaivadija», Літоўскі інстытут гісторыі.. Самакіраванне Коўна выяўлялася ва ўтварэнні трох узаемазвязаных асноўных інстытутаў: пасады мэра, магістрата і судовага органа. Коўна пачало набіраць вядомасць, бо знаходзілася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і рачнога портаL.Karalius: «Europos pirkliai puikiai žinojo Kauną LDK laikais». LZinios.lt.. У 1441 годзе горад уступіў у Ганзейскі саюз, а значыць у Коўне было адкрыта камерцыйнае прадстаўніцтва саюза, якое было адзіным на той час у Вялікім Княстве Літоўскім«The Hanseatic League in the Eastern Baltic», Encyclopedia of Baltic History. University of Washington.. Да XVI стагоддзя ў горадзе пабудавалі дзяржаўную школу і шпіталь.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1665 годзе Коўна некалькі разоў атакавалі маскоўскія войскі, а ў часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1701 годзе горад заняла шведскае войска. У 1657 і 1708 гадах горад перажываў эпідэміі чорнай смерці, а ў 1731 і 1732 гадах яго частку знішчалі пажары«Kaunas», WelcomeTo.lt.

Нямецкі энцыклапедыст XVII ст. , які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаннямі, у сваім «Новым апісаннім Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»Новае апісанне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка (1647 год) зазначаў, што паводле географа Давіда Фройліха, адзіны горад (замак) у Жамойці — гэта Коўня (Caunia)Zeiller M. Newe Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1647. S. 23., а ў дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісанні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»Іншае апісанне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка (1657 год) удакладніў, што паводле Шымана Старавольскага, Коўна (Couna) — гэта адзіны мураваны замак ЖамойціZeiller M. Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1657. S. 127..

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, горад быў захоплены Расійскай імперыяй і стаў часткай Віленскай губерні. Падчас французскага ўварвання ў Расію ў 1812 годзе, Напалеонава войска прайшло праз Коўна двойчы, спусташаючы горад. З мэтай прадухілення магчымага лёгкага доступу праз горад і дзеля таго, каб абараніць заходнія межы Расіі, у канцы XIX стагоддзя пабудавалі Ковенская крэпасць. У 1843 годзе створылі Ковенскую губерню з цэнтрам у Коўне. У 1862 годзе пабудавалі чыгунку, якая злучыла Расійскую імперыю з кайзераўскай Германіяй, такім чынам горад стаў важным чыгуначным вузлом краіны. У 1861 годзе дабудавалі чыгуначны тунэль, адзін з першых у імперыі. У 1898 годзе ў горадзе пачала дзейнічаць першая электрастанцыя на тэрыторыі сучаснай Літвы«Development of Lithuanian energy sector». Lietuvos Energija.

Пасля няўдалага студзеньскага паўстання супраць Расійскай імперыі царскія ўлады перамясцілі з Ворней у Коўна Варніскую каталіцкую семінарыю і ўстановы Жамойцкай епархіі, дзе яны занялі будынкі былога кляштара бернардзінцаў і касцёл Святога Юрыя«Žemaičių vyskupystės istorinis ir dailės palikimas». Limis.lt. Толькі абраным шляхціцам было дазволена вучыцца ў семінарыі, адзіным выключэннем стаў сялянскі сын Антанас Баранаўскас, які незаконна атрымаў шляхецкія дакументы ад Караліны Праняўскайце. Пазней ён праводзіў лекцыі з выкарыстаннем літоўскай мовы і аказаў вялікі ўплыў на дух семінарыстаў. Многія яго семінарысты прымалі актыўны ўдзел у руху кніганошаў, асноўнай мэтай якога было супрацьстаянне палітыцы русіфікацыі. Ковенская духоўная семінарыя, нарэшце, стала цалкам літоўскай толькі ў 1909 годзе калі новы рэктар семінарыі Ёнас Майроніс скасаваў выкарыстанне польскай мовы ва ўстанове і зацвердзіў выкарыстанне літоўскай«Kauno kunigų seminarija — katalikybės ir lietuvybės židinys». Xxiamzius.lt..

Народжаны ў ваколіцах Расенаў літоўскі гісторык Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч у артыкуле «Жамойць» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (том 14, 1895 год) азначаў «жамойцкімі» паветамі Шавельскі, Расенскі, Цельшаўскі і заходнюю частку Ковенскага (да ракі Нявежы)Dowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // S. 795., прыводзячы наступны нацыянальны склад насельніцтва Ковенскага павета: 73 тыс. жамойтаў, 6 тыс. палякаў, 4,3 тыс. рускіх, 15 тыс. яўрэяў і 1 тыс. немцаўDowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // S. 801.. Найбольш архаічныя заходне-аўкштайцкія гаворкі ваколіц Коўна, Шаўляў і Клайпеды ляглі ў аснову літаратурнай літоўскай.

Да Другой сусветнай вайны Коўна, як і многія іншыя гарады ва Усходняй Еўропе, мела значны працэнт яўрэйскага насельніцтва. Паводле звестак Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года, яўрэяў было ў горадзе 25 500 чалавек, гэта значыць 35,3 % ад агульнай колькасці.

Найноўшы час

Міжваенны перыяд

Пасля таго, як Вільня была акупавана бальшавікамі ў 1919 годзе, урад новаўтворанай Літоўскай Рэспублікі пераехаў у Коўна. Пазней, калі Вільня была далучана да Польшчы, Коўна атрымаў статус часовай сталіцы Літвы. Гэтае становішча ён займаў да 28 кастрычніка 1939 года, калі Чырвоная армія перадала Вільню ЛітвеSenn, Alfred Erich (2007). «Lithuania 1940: Revolution from Above». Rodopi. p. 10. ..

Устаноўчы сход Літвы ўпершыню правёў сваё пасяджэнне ў горадзе 15 мая 1920 года, дзе прыняў шэраг важных законаў, у прыватнасці, аб зямельнай рэформе, нацыянальнай валюце, і была прынятая новая канстытуцыя. 17 снежня 1926 года ў горадзе адбыўся ваенны пераварот, у выніку дэмакратычны лад быў скасаваны, а кіраўніком дзяржавы стаў Антанас СмятонаVardys, Vytas Stanley; Judith B. Sedaitis (1997). «Lithuania: The Rebel Nation». WestviewPress. pp. 34-36. ..

У міжваенны перыяд Коўна атрымаў мянушку «Маленькі Парыж» праз багатае культурнае і навуковае жыццё. Горад і сама краіна мелі немалы ўзровень жыцця праз даволі высокія заробкі і нізкія кошты. На той час кваліфікаваныя рабочыя зараблялі амаль такую ж рэальную заработную плату як рабочыя ў Германіі, Італіі, Швейцарыі і Францыі. Краіна таксама мела высокі паказчык натуральнага прыросту насельніцтва, а прамысловая вытворчасць Літвы павялічылася на 160 % ад 1913 да 1940 года«Lietuva tarpukariu nebuvo atsilikėlė». Delfi..

Паміж сусветнымі войнамі прамысловасць у Коўне, якое на той час было найбуйнейшым горадам у Літве, квітнела. Пад кіраўніцтвам мэра Ёнаса Вілейшыса (1921—1931) Коўна хутка росло і шырока мадэрнізавалася; у горадзе была пабудавана сістэма водазабеспячэння і сцёкавых водаў, коштам больш за 15 млн літаў. Горад пашырыўся з 18 да 40 км², пабудавалі больш за 2,5 тысячы будынкаў і тры масты праз Вілію і Нёман. Усе вуліцы горада выбрукавалі, а конку замянілі на аўтобусныя лініі, заклалі новыя паркі і скверы.

Горад быў і асабліва важным цэнтрам літоўскіх узброеных сіл. У студзені 1919 года падчас войнаў за незалежнасць краіны ў ім была створана ковенская ваенная школа, якая пачала рыхтаваць вайскоўцаў«Karo mokyklos kūrimasis 1919 m». Partizanai.org.

Першапачаткова, да Другой сусветнай вайны Літва абвясціла пра свой нейтралітэтLiekis, Šarūnas (2010). «1939: The Year that Changed Everything in Lithuania’s History». New York: Rodopi. pp. 119—122. .. Аднак, 7 кастрычніка 1939 года літоўская дэлегацыя адбыла ў Маскву, дзе яна была вымушана падпісаць дагавор аб савецка-літоўскай узаемнай дапамозе ў сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй. Дагавор прывёў да стварэння пяці савецкіх вайсковых баз, азмешчаных па ўсёй Літве ў абмен на гістарычную сталіцу Вільню.

14 чэрвеня 1940 года незадоўга да поўначы адбылося апошняе пасяджэнне літоўскага ўрада ў Коўне, на якім абмярковаўся савецкі ўльтыматум да Літвы. Згодна з умовамі СССР патрабаваў павялічыць савецкі ваенны кантынгент у Літве, а літоўскі ўрад павінен быў быць распушчаны. Прэзідэнт Антанас Смятона катэгарычна адмаўляўся прыняць большасць патрабаванняў ультыматуму і прыводзіў довады на карысць ваеннага супраціву, аднак у выніку ўрад быў вымушаны прыняць умовы ўльтыматуму. Урад сышоў у адстаўку, прэзідэнт пакінуў краіну«Didžiosios tautos aukos». Partizanai.org.. Пасля акупацыі СССР адразу ж прынў жорсткія меры супраць высокапастаўленых службовых асоб дзяржавы. Многіх дзяржаўных дзеячаў краіны расстралялі або выслалі ў Сібір.

Савецкая і нацысцкая адміністрацыі

У чэрвені 1940 года Савецкі Саюз акупаваў і анексіраваў Літву ў адпаведнасці з пактам Молатава — РыбентропаI. Žiemele. «Baltic Yearbook of International Law, 2001». 2002, Vol.1 p.10K. Dawisha, B. Parrott. «The Consolidation of Democracy in East-Central Europe». 1997 p. 293.. Рэальную ўладу ў краіне атрымаў савецкі эмісар Уладзімір Дэканозаў. На тэрыторыі Літвы была ўтворана Літоўская ССР.

Пасля развязвання рэпрэсіўнага махавіку савецкай улады, ранкам 22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень вайны Трэцяга Рэйха супраць Савецкага Саюза, Літоўскі фронт актывістаў распачаў чэрвеньскае паўстанне ў Коўне. Неўзабаве паўстанне перакінулася на Вільню і іншыя гарады Літвы. Галоўнай мэтай паўстанцаў было не змаганне супраць Саветаў, а забеспячэнне бяспекі ў гарадох і абвяшчэнне незалежнасці. Да вечара 22 чэрвеня літоўцы кантралявалі Прэзідэнцкі палац, пошту, тэлефоную і тэлеграфную станцыі і радыёстанцыю. Некалькі дывізій Чырвонай арміі, дыслакцыраваных у ваколіцах Коўна, былі вымушаны адступіць на тэрыторыю Латвійскай ССР.