Спіга́льшчына. Сустракаецца таксама варыянт Спі́гальшчына (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Язненскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Язна Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 19.

Да 15 лістапада 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Язненскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11., да 15 кастрычніка 1960 года — у склад Завуццеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31..

Насельніцтва

1921 год — 140 жыхароў, 25 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 50.. 1931 год — 150 жыхароў, 27 двароў.

Вядомыя асобы Альберт Бацяноўскі (1928—2005) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Язненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна