Літо́ўцы (саманазва, множны лік — ле́тувяй, адзіночны лік ), сустракаюцца варыянты ліцвіныПічэта, У. І. Гісторыя Беларусі / У. І. Пічэта. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005. — 178 с. — С. 104., летувісы, жмудзіныБеларусы: У 13 т. Т. 4. — Мінск, 2001. — С. 95—96. — еўрапейскі народ. Агульная колькасць у свеце — каля 3,2 млн чалавек (2012). Насяляюць у асноўным Літву (2 561 314 чалавек, 2011), дзе складаюць каля 84 % жыхароў. Значная колькасць літоўцаў жыве ў ЗША (каля 654 000 чалавек літоўскага паходжання, паводле перапісу 2010 года), Вялікабрытаніі, Ірландыі, Бразіліі, Канадзе, Расіі (у асноўным у Калінінградскай вобласці — 9,7 тысяч літоўцаў, паводле перапісу 2010 года). Карыстаюцца літоўскай мовай балтыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадах на аснове балцкіх гаворак ваколіц Марыямполя (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, якая склалася пад уплывам гаворак яцвягаўЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100.). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове. Вернікі літоўцы пераважна каталікі; ёсць невялікая колькасць пратэстантаў (лютэране, кальвіністы) і праваслаўных.
Этнагенез літоўцаў
Тэорыі Паводле адной тэорыі, якой трымаюцца асобныя сучасныя літоўскія навукоўцы, літоўскі этнас узнік прыблізна ў VI—VII стст., калі адбылося раздзеленне ўсходніх балтаў на літоўцаў і латгалаў і адпаведна разгалінаванне літоўскай і латышскай моў з аднаго кораня. Тэорыя сцвярджае, што месцам сфарміравання літоўцаў у тыя часы была тэрыторыя паміж сярэднім цячэннем Нёмана, рэкамі Нярыс і Мяркіс, адкуль літоўцы пашыраліся на поўнач (да земгалаў і селаў) і на захад, асімілюючы мясцовае насельніцтва. У ходзе колькаснага разрастання літоўскага этнаса адбылося разгалінаванне родаплемянной структуры літоўцаў у канцы I тысячагоддзя н.э. мінімум на два племені — 1) «усходніх літоўцаў» (менаваных навукоўцамі «уласна літоўцамі» або «аўкштайтамі», якія жылі ў тым ліку ў Нальшчанах і Дзяволтве); і 2) «літоўцаў-жамойтаў» або проста «жамойтаў» (жылі на поўдні сучаснага літоўскага этнаграфічнага рэгіёна Жамойць), якія сфарміраваліся праз асіміляцыю літоўскімі перасяленцамі (на заходнім кірунку міграцыі) часткі куршаў і іншых заходнебалцкіх плямёнГудавичюс, Э. История Литвы / Э. Гудавичюс. — Т. 1 : с древнейших времен до 1569 года… С. 23—24.. Паводле тэорыі, з утварэннем Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) у сярэдзіне XIII—XV ст. адбывалася асіміляцыя літоўцамі іншых балцкіх плямён — паўднёвых частак селаў, земгалаў і куршаў, а таксама нейкіх частак яцвягаў, скальваў і прусаў, што прывяло да чарговага дэмаграфічнага і тэрытарыяльнага разрастання літоўскага этнасаЛитовцы // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 385.. Па-за межамі ВКЛ у выніку міграцыі часткі літоўскага насельніцтва з тэрыторыі Жамойці і асіміляцыі літоўцамі часткі балцкага насельніцтва (галоўным чынам, прусаў і скальваў) у Герцагстве Прусія ў XVI ст. утварылася асобная этнічная група літоўцаў — т.зв. літувінінкі (літоўнікі, літувінінкай).
Іншая тэорыя сцвярджае, што этнагенез літоўскага этнаса мае больш позняе паходжанне, і адмаўляе этнічную еднасць у VI — першай палове XIII ст. балцкіх плямён літва і жамойты. Сцвярджаецца, што літоўскі этнас быў створаны ў выніку кансалідацыі розных балцкіх плямён (племені літва, якое дало імя новаму этнасу; племені жамойтаў; частак плямён селаў, земгалаў, куршаў, яцвягаў, скальваў і прусаў), якая адбывалася ў рамках Вялікага Княства Літоўскага пачынаючы з другой паловы XIII ст.Литовцы // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 653; Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага… С. 19—20; Унуковіч, Ю. Літоўцы / Ю. Унуковіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. — Т.2. — 211—212.
Паводле яшчэ адной тэорыі, якой прытрымліваюцца некаторыя беларускія навукоўцы, сучасны літоўскі этнас узнік у часы Вялікага Княства Літоўскага галоўным чынам на аснове балцкага племені жамойтаў, у склад якога ўвайшла пэўная частка іншых балцкіх плямён (куршаў, прусаў, скальваў, яцвягаў і інш.), у тым ліку балцкія плямёны нальшчаны і дзяволтва — балтамоўныя жыхары паўночнай (балцкай) часткі тапоніма / хароніма «Літва»Аляксандр Краўцэвіч адзначае, што паўночная (балцкая) частка тапоніма / хароніма «Літва» амаль цалкам супадае з т.зв. «Літвой Завілейскай», якую акрэсліў польскі гісторык Збыслаў Вайткавяк. Гл.: Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — С. 123—124. (у ВКЛ), якая і дала новаму этнасу ў больш познія часы імя «літоўцы», а большая частка самога племені літва (на Віленшчыне — у шырокім наваколлі горада Вільня (Вільнюс)) у часы Вялікага Княства Літоўскага была славянізаванаКраўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — С. 109—111, 124—127..
Карты рассялення балцкіх плямён у XII—XIII стст. Карта балцкіх зямель і княстваў у сярэдзіне XIII ст. паводле Вячаслава Насевіча, на яго персанальным сайце. Карта рассялення літоўцаў у IX—XII стст. (паводле Марыі Гімбутас і Рэгіны Валкайтэ-Кулікаўскене) // Volkaite-Kulikauskiene, R. Lietuviai IX—XII amžiais. — Vilnius: Mintis, 1970.
Этнонім Адносна тлумачэння значэння і паходжання этноніма літоўцаў існуе некалькі падыходаў.
У старажытнарускіх летапісах літоўцаў называлі «литъва», словам з коранем «літ-» і канчатакам «-ва» (што мае значэнне зборнасці, сукупнасці)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 116—117.. Літоўскія філолагі лічаць, што ўсходнеславянскі корань «літ-» адлюстроўвае тут пачатковы, архаічны літоўскі корань «liet-» («ліет-» / «лет-»), які ў старажытнай латышскай моўнай традыцыі меў форму «leit-», а ў нямецкай традыцыі для абазначэння Літвы (краіны літоўцаў) атрымаў форму «Lettowen», у лацінскай — «Lettovia» («Lethovia»), у эстонскай — «Leddu» або «Leddumaa» (край літоўцаў)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 116..
Сам літоўскі корань «liet-» асобныя літоўскія лінгвісты спрабуюць вывесці ад літоўскага lietus (дождж)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 118. або lieti (ліць [ваду]Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 121.), або (як прапануе літоўскі лінгвіст Казімірас Кузавініс) ад ракі Lietauka за 30 км ад Кярнаве — праз механізм гідронім > тапонім > этнонімЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 119..
У XV—XVI стст. у Вялікім Княстве Літоўскім, паводле тэорыі паходжання літоўцаў ад старажытных рымлян, слова «Літва» спрабавалі патлумачыць скажэннем лацінскага тапоніма «L’Italija» («Літалія» — Італія)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 118.. Пазней назву «Літва» спрабавалі звязаць з лацінскім словам «litus» (узмор’е)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 118.. Была і версія пра паходжанне «Літва» ад кельцкага слова «Letha» (якім азначалі «заходнюю ўскраінку былой Галіі каля Атлантычнага акіяна»)Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 118..
Літоўскі гісторык Артурас Дубоніс пранапаваў гіпотэзу паходжання слоў «Літва» і «літоўцы» ад літоўскага паняцця «leičiai» / «лейчай» (множны лік ад літоўскага слова «leitis»), пад якім з сярэдзіны XIII ст. вядома сацыяльная група ваяроў у літоўскім грамадстве, падпарадкаваная асабіста вялікаму князю літоўскамуДубоніс, А. Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства. — Смаленск, 2015. — 146 с..
Ёсць і іншыя тлумачэнні назваў «Літва» і «літоўцы», але яны на думку літоўскіх лінгвістаў і гісторыкаў не пераканаўчыяЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 121..
Сучаснае названне літоўцаў у розных мовах у адзіночным / і множным ліку: lietuvis / lietuviai — літоўская мова; leitis / leiši, leičiai — старалатышская моваЗинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 121.; lietuvietis / lietuvieši — латышская мова; литовец / литовцы — руская мова; раней выкарыстоўваўся і варыянт «литвины»Литовцы, литва, литвины // Большая энциклопедия: Слов. общедоступ. сведений по всем отраслям знания / Под ред. С. Н. Южакова [и др.]. — Т. 12: Ландау — Меламед. — Санкт-Петербург : т-во «Просвещение» , 1903. — 794 с. — С. 241.; літовец / літоўцы — беларуская мова; раней сустракаўся і варыянт «ліцвіны»Пічэта, У. І. Гісторыя Беларусі / У. І. Пічэта. — Мінск : Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005. — 178 с. — С. 104. («ліцьвіны»)Пічэта, У. Гісторыя Беларусі / У. Пічэта. — Масква : Ленінград : Дзяржаўнае выдавецтва, 1924. — ч. 1. — С. 73.; литовець / литовці — украінская мова; litwin / litwini — польская мова; Lithuanian / Lithuanians — англійская мова; Litauer / Litauer — нямецкая мова; leedulane / leedulased — эстонская мова; litvanyalı / litvanyalılar — турэцкая мова; lituano / lituani — італьянская мова; lituaniană / lituanieni — румынская мова
Рэлігія
Першапачаткова балцкія плямёны практыкавалі родавыя культы (язычніцтва). У 1251 г. вялікі князь літоўскі Міндоўг прыняў каталіцтва, што лічыцца першай хваляй хрысціянізацыі балтаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Між тым, маюцца таксама факты пэўнага і дабраахвотнага распаўсюджання праваслаўя як сярод балцкай знаці ВКЛ (напрыклад, вялікі князь літоўскі Войшалк і браты вялікага князя літоўскага Трайдзеня), так і простых сялян. Аднак да канца XIV ст. большая частка балцкага насельніцтва ВКЛ была язычніцкай. У 1387 г. па распараджэнні вялікага князя літоўскага Ягайлы ў ВКЛ язычніцкае балцкае насельніцтва пачалі пераводзіць у каталіцтва, што лічыцца другой хваляй хрысціянізацыі балтаў у ВКЛ. Пасля далучэння да ВКЛ зямель Жамойці ў 1413 г. пачалося хрышчэнне ў каталіцтва і гэтай язычніцкай часткі дзяржавы. Лічыцца, што Жамойць была адным з апошніх рэгіёнаў Еўропы, які адмовіўся ад язычніцтва.
Доўгі час захоўваўся рэлігійны дуалізм — змешванне дахрысціянскіх вераванняў з хрысціянскіміЛитовцы // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — С. 246.. Хрысціянскія легенды, створаныя літоўцамі, адносна нешматлікія і мала арыгінальныя: уплыў хрысціянства на народную творчасць праявіўся пераважна ў знешніх формах — заменай хрысціянскіх паняццяў (часта проста назваў) пры захаванні колішніх сюжэтаўЛитовцы // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — С. 247..
У сярэдзіне XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ пракаціліся хвалі рэлігійнай Рэфармацыі, а затым Контррэфармацыі, якія закранулі, галоўным чынам, мясцовую шляхту. Самай папулярнай канфесіяй сярод шляхты-пратэстантаў (у тым ліку магнатаў, якія былі на чале руху) стаў кальвінізмГісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 509.. Сярод літоўцаў (г.зв. літоўнікаў), якія перасяліліся на землі Тэўтонскага ордэна (пасля — Герцагства Прусія) з 1525 года распаўсюджвалася лютэранстваУнуковіч, Ю. Літоўцы / Ю. Унуковіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. — Т.2. — 212.. У 1590—1600-я гады літоўская пратэстанцкая шляхта ў большасці перайшла ў каталіцызм, толькі меншая яе частка трымалася пратэстанцтваГісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 519, 524—525.. Галоўным цэнтрам арыянства (да 1658) і кальвінізма ў Літве (для шляхты) былі Кейданы, яго падтрымлівала біржанская («кальвінісцкая») галіна Радзівілаў, уласнікаў Кейданскай латыфундыі.
Пасля ўваходжання літоўскіх зямель у склад Расійскай імперыі католікі падвяргаліся пэўнай дыскрымінацыі (якая змянялася ў розныя перыяды), у першую чаргу, у праве заняцця мясцовых дзяржаўных пасад (з 1863) і ў праве набыцця ў літоўскіх губернях зямлі (з 1864), друкавання каталіцкай літаратуры лацінскімі літарамі і інш. З утварэннем Літоўскай Рэспублікі (1918—1940) дыскрымінацыя католікаў і свабоды веравызнання спынілася.