Ліфляндская губерня — губерня Расійскай імперыі, сярэдняя з трох Прыбалтыйскіх губерняў, размяшчалася на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора. Створана ў 1721 годзе з Ліфляндыі як Рыжская губерня. З прыходам Савецкай улады ў 1918 годзе губерня была падзелена: паўночная частка ўвайшла ў склад Эстоніі, паўднёвая — у склад Латвіі.
Адміністрацыйны падзел Ліфляндская губерня падзялялася на 9 паветаў: Валкаўскі, Вендзенскі, Вераскі, Вольмарскі, Пернаўскі, Рыжскі, Фелінскі, Эзельскі, Юр’еўскі (Дзерпцкі). Паветы падзяляліся на ўчасткі (станы), якімі кіравалі памочнікі кіраўніка павета.
Вядомыя асобы Вільгельм Георгіевіч Кнорын (1890—1938), савецкі грамадска-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927—1928).
Спасылкі