Пу́хаўка (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Груздава, з 1927 года ў складзе гміны Лучай Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Дунілавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 17 ліпеня 1964 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Варапаеўскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Насельніцтва 1921 год — 213 жыхароў, 42 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 27.. 1931 год — 220 жыхароў, 43 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 39.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна