Раме́лькі (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавета.
Назва На думку І. Пракаповіча, назва вёскі Рамелькі ўтворана ад імя Раман, якое на Пастаўшчыне сустракаецца ў форме Ромель, а таксама ёсць такое прозвішчаІ. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 81..
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 10 кастрычніка 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Шыркаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 .
Насельніцтва 1921 год — 127 жыхароў, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35.. 1931 год — 184 жыхары, 38 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43.
Іншае На думку М. Бірылы, Ромель — адзін з варыянтаў хрысціянскага імені Раман, а таксама прозвішча, якое ўтворана ад гэтага іменіБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966. С. 141-142..
Ёсць нямецкае прозвішча Rommel. Ёсць літоўскае прозвішча Ramelis з асновай Ram-Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 570..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Юнькаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна