Рэспубликанская аўтамабільная дарога М-4 – аўтамабільная дарога агульнага карыстання міжнароднага значэння Рэспублікі Беларусь, злучае Мінск з Магілёвам. Дарога пачынаецца ад скрыжавання Партызанскага праспекта з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай і ідзе на паўднёвы ўсход і ўсход, абыходзячы Смілавічы, Чэрвень, Беразіно, Бялынічы, да Магілёва.
Працягласць 176,8 км. Пачатак — км 12,0, канец — км 188,8.
Гісторыя будаўніцтва Старая аўтадарога паміж Мінскам і Магілёвам мела жвіровае пакрыццё і праходзіла праз шматлікія населеныя пункты. Тэхнічны стан дарогі, пабудаванай у ХІХ стагоддзі, стрымліваў развіццё транспартных сувязяў паміж сталіцай краіны Мінскам і абласным цэнтрам Магілёвам. У 1920-х гадах было прынята рашэнне пабудаваць новую аўтадарогу, якая злучае Мінск з Магілёвам па самым кароткім шляху. Праектам прадугледжвалася будаўніцтва аўтадарогі ў абыход гарадоў, пасёлкаў і вёсак. Будаўніцтва было пачата ў 1928 годзе, а ў 1932 годзе аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў была ўведзена ў эксплуатацыю. Катэгорыя аўтадарогі — IV. У пасляваенныя гады дарога была адноўлена. У 1960—1970 гады праводзілася рэканструкцыя па III катэгорыі. У 1990 годзе скончаны работы па пашырэнню дарожнага пакрыцця да 9 метраў на ўчастку Чэрвень — Беразіно — Бялынічы — аэрапорт Магілёў. У 1977 годзе першы ўчастак аўтадарогі Мінск — Лугавая Слабада быў рэканструяваны па I катэгорыі з 4-х палосным рухам і раздзяляльнай паласой паміж сустрэчнымі патокамі. Участак Лугавая Слабада — Смілавічы — Ляды (км 21-41) рэканструяваны па I катэгорыі ў 1993 годзе. Адначасова пачалася рэканструкцыя з боку Магілёва. У 1994 годзе здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Магілёў — аэрапорт Магілёў з абыходам вёскі Княжыцы. У 2003 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя аўтадарогі па I тэхнічнай катэгорыі.
Этапы рэканструкцыі і будаўніцтва магістралі ў перыяд 2003—2012 гадоў:
Кіламетраж участка, км Працягласць, км Назва ўчастка Апісанне Дата здачы ў эксплуатацыю Нататка 12-21 9,0 Мінск — Лугавая Слабада Пашырэнне з 4-х да 6-ці палос 2003 год 21-41,0 20 Лугавая Слабада — Ляды Капітальны рамонт з 2012 года 2013 год 41,0-48,7 7,8 Ляды — Чарнаградзь Рэканструкцыя з 2003 года 2004 год 48,7-58,0 9,2 Чарнаградзь — Лысая Гара Рэканструкцыя з будаўніцтвам абыходу Запасення з 2003 года канец 2005 года 58,0-62,24 4,2 Лысая Гара — Чэрвень Рэканструкцыя з 2005 года 2007 год 62,24-64,8 2,5 Чэрвень — Натальеўск Рэканструкцыя з 2007 года снежань 2008 года 64,8-74,0 9,2 Натальеўск — Калодзежы Рэканструкцыя з 2007 года 3,0 км у снежні 2009 года, 6,2 км у кастрычніку 2009 года 74,0-79 4,9 Калодзежы — Ведрыца Рэканструкцыя з лістапада 2009 года 2010 год 79-103,4 24,5 Ведрыца — Беразіно Рэканструкцыя з верасня 2010 года верасень 2012 года 103,6-104,6 1,0 Маставы пераход цераз раку Бярэзіну з падыходамі Будаўніцтва са жніўня 2010 года верасень 2012 года Даўжыня моста 360,8 метраў 104,6-131,336 26,7 Беразіно — мяжа Магілёўскай вобласці Рэканструкцыя са снежня 2010 года верасень 2012 года 131,336-140,7 20 мяжа Мінскай вобласці — Забалоцце Рэканструкцыя з 2011 года верасень 2012 года 140,7-150,0 20 Забалоцце — Вослеўка (абыход Вялікай Машчаніцы) Будаўніцтва і рэканструкцыя з 2011 года верасень 2012 года 150,0-160,5 9,9 Вослеўка — Запакулле (абыход Бялынічаў) Будаўніцтва з 2009 года чэрвень 2012 года 160,5-167 6,5 Запакуллле — Камяніца Рэканструкцыя з кастрычніка 2010 года чэрвень 2012 года 167-176 9,2 Камяніца — Ермалавічы (абыход Вішова) Будаўніцтва з 2009 года кастрычнік 2009 года 176-182 6,1 Ермалавічы — аэрапорт Магілёў Рэканструкцыя са снежня 2007 года кастрычнік 2009 года 182-188,8 7 аэрапорт Магілёў — Магілёў Капітальны рамонт з 2012 года 2013 год 21 красавіка 2025 года закрыты рух транспарту на ўчастку км 15,872 — км 21,820 для правядзення капітальнага рамонту з заменай асфальтабетоннага пакрыцця на цэментабетоннае. Адкрыць рух плануецца 21 студзеня 2026 года.
Гл. таксама Аўтамабільныя дарогі Беларусі
Спасылкі Дэпартамент БЕЛАЎТАДОР
Катэгорыя:Дарогі Беларусі