А́зіна (, ; да 1975 года — Белае) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азінскага сельсавета. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога .

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, за 115 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха, каля возера Белае.

Гісторыя Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года згадваецца як стан Белае. У 1821 годзе ў мястэчку Белае існаваў мураваны касцёл і карчма. У 1837 годзе сяло ў складзе Замшанскай воласці Полацкага павета. Пабудавана Свята-Вазнясенская царква. Працавала валасное праўленне і царкоўны прыход. Праводзіліся два кірмашы на свята Ушэсце і 26 верасня.

З 21 жніўня 1925 года вёска Белае — цэнтр сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. Дзейнічала працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 года арганізаваны калгас «Авангард». У 1940 годзе 45 двароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны знішчана 30 двароў. З 1944 года цэнтр калгаса, які з 5 сакавіка 1959 года ў складзе саўгаса «Белае». У 1946 годзе 72 двары. У 1968 годзе 186 двароў. 14 ліпеня 1975 года перайменавана ў вёску Азіна. У 1979 годзе 339 двароў. У 1994 годзе 347 двароў.

Насельніцтва

XIX ст.: 1886 — 120 чал. XX ст.: 1923 — 142 чал.; 1940 — 208 чал.; 1946 — 261 чал.; 1968 — 559 чал.; 1979 — 619 чал.; 1994 — 743 чал.

Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — . Музей У. М. Азіна.

Галерэя

Вядомыя асобы Уладзімір Трафімавіч Воднеў (1937—1997) — беларускі матэматык.

Крыніцы

Літаратура З гісторыі населенных пунктаў / Падрых. С. С. Чарняўская // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Полацкага раёна / Рэдкал.: І. Б. Каросцік і інш.; Уклад. С. С. Чарняўская; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Вышэйшая школа, 1999. — 699, с.: іл. — С. 682. — ISBN 985-06-0447-6.  — С. 165.

Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Азінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі