Ю́равічы (, ) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Палатоўскага сельсавета. За 15 км на паўночны ўсход ад Полацка, на аўтамабільнай дарозе Полацк—Уладзіміраўка.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1527 годзе як вёска цэнтр маёнтка ГлябовічаўВялікі гістарычны атлас Беларусі: у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; [рэдкал.: В. Л. Насевіч (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1/ — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, с.: каляр. карты, іл., партр., гербы, тэкст. — С. 104. — ISBN 978-985-508-060-3.. Згадваецца ў Полацкай рэвізіі 1552 года. У 1840-х гадах была пабудавана прыдарожная карчма. У 1886 годзе ў вёсцы размяшчалася валасное праўленне Юравіцкай воласці Полацкага павета. Вёска складалася з 9 двароў. Працавала школа і дзейнічаў царкоўны прыход. Праводзілася 2 кірмашы: 15 жніўня і 8 верасня. Працавала вучылішча Міністэрства народнай асветы, вінная лаўка.

У 1914 годзе пабудавана праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы.

Пасля заключэння Брэсцкага міру 1918 года вёска апынулася на тэрыторыі, якая кантралявалася нямецкімі войскаміПолоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 144.. У 1921 годзе працавала паштовае аддзяленне. З 1922 года, зноў, цэнтр Юравіцкай воласці Полацкага павета. У 1923 годзе вёска складалася з 28 двароў. З 21 жніўня 1925 года цэнтр Юравіцкага сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. У 1929 годзе створаны сельскагаспадарчы карцель «Кастрычнік». У 1940 годзе вёска складалася са 120 двароў.

Падчас нямецкай акупацыі (1941—1944) у вёсцы быў размешчаны гарнізон. У красавіку 1943 года савецкімі партызанамі з 3-й Беларускай брыгады, быў падарваны мост праз р. Палата.

У 1944 годзе калгас «Кастрычнік» аднавіў сваю працу. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Палатоўскага сельсавета. 18 ліпеня 1959 года калгас перайменаваны ў «Чырвоны Кастрычнік» Захарніцкага сельсавета. У 1946 годзе вёска складалася з 50 двароў. З 20 мая 1960 года ў складзе Грамоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 8 сакавіка 1960 года ў складзе саўгаса «Тросніца», з 1 студзеня 1964 года — саўгаса імя Жыжова. З 17 ліпеня 1964 года цэнтр адноўленага Юравіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. У 1968 годзе вёска складалася з 95 двароў. У 1979 годзе вёска складалася са 108 двароў. У 1999 годзе вёска складалася з 48 двароў. 21 чэрвеня 2000 года цэнтр Юравіцкага сельсавета перанесены ў вёску Захарнічы.

10 кастрычніка 2013 года пасля скасавання Юравіцкага сельсавета Юравічы ўвайшлі ў склад Палатоўскага сельсавета.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1886 — 101 чал. XX стагоддзе: 1923 — 156 чал.; 1940 — 470 чал.; 1946 — 298 чал.; 1968 — 272 чал.; 1979 — 442 чал.; 1999 — 98 чал.

Інфраструктура У вёске дзейнічае няпоўная сярэдняя школа, магазін, аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», Юравіцкае лясніцтва.

Славутасці Помнік ахвярам Халакоста (адкрыты ў 2009 годзе)

Крыніцы

Літаратура З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. С. С. Чарняўская // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Полацкага раёна / Рэдкал.: І. Б. Каросцік і інш.; Уклад. С. С. Чарняўская; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1999. — 699, с.: іл. — С. 692. — ISBN 985-06-0447-6.

Спасылкі

Катэгорыя:Палатоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна