Галубо́ва (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбачэўскага сельсавета.

У 1939—1954 гадах цэнтр Круцікаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ўваходзіла ў склад Дудчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)., да сакавіка 1977 года — у склад Гарбачэўскага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., да 8 красавіка 2004 года — у склад Заборскага сельсавета.

У літаратуры Галубова згадваецца ў апавяданні «Рыбак Родзька» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Родзька, галоўны герой апавядання, расказвае, што ля вёскі Галубова ёсць азярынка, куды ўлетку падыходзілі шмат смелых людзей, але раптам знікалі ў прорве. Паводле паданняў, калісьці там было вялікае возера, дзе кожную зіму лавілі рыбу асташы, рыбакі з ваколіц горада Асташкаў у Расіі. Праз нейкі час, у сувязі з містычным здарэннем, людзі закінулі возера і яно зарасло.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарбачэўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна