Го́рспля (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янкавіцкага сельсавета.

Назва На карце XVIII ст. вёска Горспля на беразе возера Горспля (цяпер Сяляўскае, на іншым беразе вёска Сяляўшчына).

"Село Горспле" ў Полацкім павеце фіксавалася ўжо ў 1500 годзе. Паводле літоўскага лінгвіста і назвазнаўцы К. Бугі, праз прамежкавую старарускую форму Gъrsъple- ад балцкага *Gurs-upis. Другі складнік ад upė "рака", а першы без вядомых паралеляў сярод вядомых балцкіх рачных назваўK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 524.. Следам за Бугам балцкай бачыў гэтую назву і Ул. ТапароўВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 171..

Вядомыя асобы Станіслаў Шантыр (каля 1763 — пасля 1846) — мемуарыст, гісторык рэлігіі. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Янкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна