Лапа́тнікі (, ) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1666 годзе ў складзе вёсак, выдзеленых вялікім гетманам літоўскім Паўлам-Янам Сапегам з маёнтку Беліца Беліцкаму дамініканскаму кляштаруНГАБ у Мінску, ф. 1731, воп. 1, спр. 34, с. 1626.
Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 7 жніўня 1979 года — у склад Раснянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Сенненскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна