Машканы́. Сустракаецца таксама варыянт Машка́ны (, ) — аграгарадок у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Машканскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 39 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 27 км ад Віцебска — С. 236., каля левага берага ракі Абалянка.

Насельніцтва 1999 год — 851 жыхар у 296 дварах.

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнікі Героям Савецкага Саюза І. І. Камінскаму і А. К. Гараўцу.

Вядомыя асобы Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін (1923—1994) — беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура — С. 236. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Машканскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Сенненскага раёна