Балашо́ваНазвы населеных пунктаў… (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.

Гісторыя Узнікла не пазней за 1784 год, калі як вёска Баб'і горкі (д. Бабъи горки) пазначана на Плане Генеральнага межавання Копыскага павета. На ваенна-тапаграфічнай карце Шуберта (1866-1869) пазначана ўжо як фальварак Астрашапкі (ф. Острошапки) за 2 км на паўночны ўсход ад аднайменнай вёскі АстрашапкіВоенно-топографическая карта…. Напэўна, пасля 1882 года зямлю выкупіла таварыства сялян.

Станам на 1910 год, маёнтак Коханаўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні пад падвоенай назвай Балашова (Астрашапкі) (им. Болашево (Острошапки)), належала таварыству 34 уласнікаў, праваслаўных, 6 двароў, 156 дзесяцін (170,04 га) зямлі, у тым ліку 105 (114,45 га) ворыва і 51 няўдобіцыСписок населенных мест… С. 121.. Належала да Аленавіцкага праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы.

Паводле ЖБД 47-га тк Вермахта, яго 18-я тд 7 ліпеня 1941 года а 13:30 заняла Астрашапкі, 7-8 ліпеня яе контратакавалі падраздзяленні 1-й мсд і 57-й тд РСЧА, але а 18:00 8 ліпеня 18-я тд дасягнула заходняй ускраіны Малога ГальцэваКоломиец М. 1941. «Последний парад» мехкорпусов Красной Армии. -- М.: Эксмо, 2012. -- 101 с. — C. 88., Балашова цягам паўтара сутак было полем бою.

Паводле ЖБД 3-й гв тб РСЧА, ад 20:30 26 чэрвеня да 22:45 27 чэрвеня 1944 года яе падраздзяленні ў раёне Марцюхова, Астрашапак і Малога Гальцэва вялі баі з нямецкімі войскамі, каб перашкодзіць іх адходу ў заходнім кірунку, канец сутак 27 чэрвеня Балашова было на полі бою.

Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ў складзе Пярэвалачненскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31..

Дэмаграфія 1910 — 6 двароў, 41 душа (24 мужч., 17 жанч.) 1926 — 22 двары, 108 чалавек (перапіс)Шнейдер… С. 211. 1996 — 21 двор, 31 чалавек 2005 — 10 двароў, 15 чалавек

Крыніцы

Літаратура Военно-топографическая карта Могилевской губернии [Карты]. — [Санкт-Петербург: Военно-топографическое Депо: 1866—1869]. — 1 атл.( разв. л., сб.л.): 1 цв.; 51х36 см.

Список населенных мест Могилевской губернии / Под ред. Г. П. Пожарова. — Могилев, 1910. Шнейдер А. А. Моя Толочинщина: страницы истории. — Мн.: Бизнесофсет, 2005. — 310 с. — ISBN 985-6649-42-0

Катэгорыя:Коханаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна