Пярэ́валачня (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.
Гісторыя На пачатку XIV ст. сяло Перавалочня (Переволочня) належала да Варанцэвіцкага ўдзела Друцкага княства. У 1455 годзе згадваецца князь Андрэй, ранейшы ўладальнік Варанцэвічаў і Падбярэззя, але яго паходжанне пэўна не вядома. Да сярэдзіны XIV ст. удзел раздрабніўся на долі паміж спадчыннікамі, часткова перайшоў да вялікага князя, які часткамі надаваў яго іншым асобам. Напэўна, і Перавалочня была падзелена і долямі ўваходзілі ў розныя часткі колішніх Варанцэвіцкіх уладанняў. Да 1540 года доля ў Перавалочні, разам з долямі ў Астрашапках, Башарове і Палюдаве, называецца «прысёлкам» маёнтка Падбярэззе князя Сямёна ЯмантавічаWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 152—153, 672—673., хто валодаў іншымі долямі сяла не вядома.
У 1559 годзе «воласць Варанцоўская», то бок частка ранейшага Варанцэвіцкага ўдзела (саміх Варанцэвічаў у «воласці» не было), складам з доляў у Перавалочні, Астрашапках, Стайках, Грушцы, Ельнянах, Шырневічах і Сакаловічах, невядома ад каго і чаму перайшла ў вялікакняскія ўладанні Аршанскага павета. У 1560 годзе сёлы «воласці Варанцоўскай» былі апісаны ў інвертары Аршанскага замкаДокументы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. — С. 123—134..
У 1924—1939 гадах цэнтр Пярэвалачненскага (Перавалачнянскага) сельсавета.
29 сакавіка 2013 года да вёскі далучана сяло ПярэвалачняРешение Толочинского районного Совета депутатов от 29 марта 2013 г. № 160 Об упразднении села Переволочня Кохановского поссовета, изменении границы деревни Переволочня Кохановского поссовета Толочинского района.
Вядомыя асобы Алесь Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Коханаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна