Ваўкаві́чы (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Гісторыя Да 1435 года «дварэц» Ваўкавічы ў складзе Рэпухаўскага маёнтка князя Аляксандра Адзінцэвіча, па ім званага Рэпухаўскім, які на баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы.
Вялікі князь Жыгімонт канфіскаваў Рэпухаўскі маёнтак і надаў літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228. і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужыНасевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73..
Славутасці Курганны могільнік (XI ст.) — У трох групах агулам захавалася не меней за 60 курганаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Аболецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна