Міку́ліна (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.

Гісторыя На думку В. Вароніна, паселішча згадваецца як сяло МікулінскаеВаронін В. Новыя даныя аб землеўладанні магнацкага роду Іллінічаў у XV ст. // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці 4 чэрвеня 2005 года. — Мн.: Белпрынт, 2006. — 128—132. пры размежаванні каля 1455 года маёнтка Падбярэззе князёў Івана і Фёдара Ямантавічаў з маёнткам Варанцэвічы пана Івана Іллініча, калі яно трапіла да апошняга разам двума з паловай селішчамі ў нейкім «горадзе Коч». Іншыя даследчыкі атаясняюць згаданае сяло Мікулінскае з горадам Мікуліным (цяпер вёска ў Смаленскай вобласці Расіі).Аляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 373 с., іл., карта.

Пэўна вядома прынамсі з сярэдзіны XVI ст., з апісання паветаў утвораных у ВКЛ адміністрацыйнай рэформай 1565—1566 гадоў, як Мікуліна ў Віцебскім павецеРусская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894..

Вядомыя асобы Барыс Абрамавіч Брэслаў — удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Аболецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна