Высо́кі Гарадзе́ц (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосаўскага сельсавета.

Гісторыя Магчыма, паселішча было ўжо ў XI ст., пра што сведчыць ганчарны венчык з «бародкай», знойдзены Вячаславам Насевічам у 1989 годзе на клумбе ў двары мясцовай васьмігадовай школы (за 300 метраў на ўсход ад знішчанага гарадзішча, за дарогай Валосава — Нізкі Гарадзец).

За 500 метраў на паўднёвы ўсход ад гарадзішча ляжаў адзін з Барысавых камянёў, вядомы як Кравец або Сцяпан, узарваны ў 1936 годзе.

Па думку Насевіча, камень мог вызначаць мяжу Лукомскай і Друцкай воласцей. Прынамсі, у ХVІ ст. маёнтак Гарадзец межаваў з сялом Рыдамль, у 1466 годзе падораным князямі Друцкімі-Бабічамі Чарэйскаму манастыру. За гэту мяжу таксама спрачаліся Лукомскія і Сапегі ў 1558 годзе і пазней неаднаразова.

Вядомы Гарадзец з XVI ст. як адзін з цэнтраў уладанняў гарадзецка-шчыдуцкай галіны князёў Лукомскіх. Умацаваны «двор»-замак стаяў на левым беразе Усвейкі. Гарадзішча "Замкавішча" згадваў яшчэ краязнавец Кірыла Анікіевіч у пачатку XX ст., адзначаў, што ўжо няма "ніякіх вонкавых рэштак", яго знішчылі распрацоўкай кар’ера ў 1960-я гады. Пазней на месцы гарадзішча сабралі асобныя рэчы, цяпер іх захоўваюць у краязнаўчым музеі Валосаўскай СШ. Сярод знаходак — кафля і кераміка ХVІ ст., двухбаковы касцяны грэбень, формай падобны да самшытавых грэбняў старажытнарускага часу.

У 1670 годзе згаданы як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

У 1924—1954 гадах цэнтр Высокагарадзецкага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989)., да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Рыдамльскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..

Вядомыя асобы Вера Вярба, беларуская паэтэса Міхась Зарэцкі, беларускі празаік, драматург

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Валосаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна