Toyota Motor Corporation (TMC, , або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнесе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айты (Японія).

Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кііціра Таёда.

Toyota Motor Corporation з’яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.

Toyota мае лістынг акцый у Лонданскай фондавай біржы, Нью-Ёркскай фондавай біржы і Такійскай фондавай біржы.

Кіраўніцтва З красавіка 2023 года генеральным дырэктарам з’яўляецца Кодзі Сато. Яго папярэднік, унук заснавальніка кампаніі, Акіо Таёда перайшоў на пасаду старшыні праўлення.

Дзейнасць Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.

У 2022 годзе Toyota прадала , стаўшы, такім чынам, першым вытворцам у свеце па колькасці прададзеных машын. Красовер Toyota RAV4 стаў самай папулярнай мадэллю.

У 1935—2023 гады было выраблена 300 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку на сваіх айчынных заводах выпусцілі крыху больш за 180 мільёнаў аўтамабіляў, а за межамі Японіі — амаль 120 мільёнаў. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Corolla» (у мадэльным шэрагу з 1966 года), якіх было зроблена 53,39 мільёна адзінак.

Дэвізы кампаніі па краінах Drive Your Dreams (і краіны Паўднёваўсходняй Азіі) Moving Forward (іспанамоўны) Avanza Confiado Maneja Confiado Today. Tomorrow. Toyota Oh What a Feeling! Nic neni nemozne Nichts Ist Unmoglich (і краіны Цэнтральнай Амерыкі) Avancemos Juntos Moviendo Vidas , Lead the Way Ve Mas Alla Управляй мечтой Управляй мечтой

Вытворчыя пляцоўкі

У Японіі Мотамачы Завод быў адкрыты ў 1959 годзе, а ў пачатку наступнага года пачаў вытворчасць Corona і Publica, перанесеных сюды з іншых заводаў. Аднак пазней стала наадварот: вытворчасць новых мадэляў пачыналася на гэтым заводзе, а затым пераносіліся на іншыя.

Пачатак дзейнасці 1959 Лакацыя Таёта, Айты, Японія Агульная плошча 1 590 000 кв. м. Больш за 4000 + 3500 чалавек у вытворча-інжынерным аддзеле каля 73 000 машын у год Прадукцыя Toyota Crown, Mirai, GR Yaris, Lexus LC

Такаока Другім заводам пабудаваным у прэфектуры Айты стаў завод «Такаока». Пачаў дзейнасць у верасні 1966 года. Першай выпусканай мадэллю стала першае пакаленне Corolla. Пасля дадаліся іншыя мадэлі, такія як Publica, Sprinter і Tercel.

У 1984 годзе завод адзначыў выпуск 10 мільённага аўтамабіля.

У 1997 годзе быў выпушчаны Prius, праз два гады Vitz. Пасля таксама пачынаюць вырабляць RAV4, у тым ліку гібрыдныя версіі.

Пачатак дзейнасці 1966 Лакацыя Таёта, Айты, Японія Агульная плошча каля 3300 180 000 машын у год Прадукцыя Toyota Corolla, Corolla Touring, Corolla Cross, RAV4, Harrier

Цуцумі Цуцумі працуе з 1970 года, будаўніцтва пачалося двума гадамі раней. Гэты завод стаў трэцім у Таёце пасля Мотамачы і Такаока.

Пачатак дзейнасці 1970 Лакацыя Таёта, Айты, Японія Агульная плошча 940 000 кв. м. >5000 510 000 машын у год Прадукцыя Toyota Prius, Camry, Premio, Allion, Scion tC

Міёсі Завод у Міёсі (прэфектура Айты) вырабляе сталёвыя і алюмініевыя кампаненты для рухавікоў і падвесак, дыферэнцыялы і раздатачныя каробкі для паўнапрывадных аўтамабіляў. Пачаў дзейнасць у 1973 годзе. Займае плошчу 570 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 1 600 чалавек; вытворчая магутнасць — 50 000 чыгунных блокаў, 30 000 алюмініевых блокаў, 1 000 000 дыферэнцыялаў і 70 000 раздатак у год.

У Еўропе

Францыя Пабудова пачалася ў 1999 годзе і ў 2001-м стартавала вытворчасць Toyota Yaris і Toyota Yaris Verso. З гэтага часу тут выпускаліся ўсе наступныя пакаленні Yaris, у тым ліку гібрыдныя мадыфікацыі.

Пачатак дзейнасці 2001 Лакацыя Анен, Валансьен, Францыя Агульная плошча 2 330 000 кв. м. >3700 270 000 машын у год Прадукцыя Toyota Yaris, Yaris Cross, Mazda 2 Hybrid

Чэхія У 2002 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства Toyota-Peugeot Citroën Automotive. У 2005 годзе завод у чэшскім Коліне пачаў вырабляць мадэлі-блізняты Peugeot 107, Citroën C1 і Toyota Aygo. Другое пакаленне было прадстаўлена ў 2014 годзе, Peugeot пры гэтым змяніў індэкс 107 на 108. У 2021 годзе альянс распаўся. Toyota выкупіла рэшту акцый, атрымаўшы поўны кантроль на прадпрыемствам, якое пераназвала ў Toyota Motor Manufacturing Czech Republic (TMMCZ).

Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 500 чал.; вытворчая магутнасць — больш за 300 000 аўтамабіляў у год. У цяперашні час на заводзе выпускаюцца Toyota Aygo X і Yaris.

Расія Будаўніцтва завода ў Санкт-Пецярбургу пачалося ў 2005 годзе. Вытворчасць была запушчана ў 2007 годзе з выпускам Toyota Camry. У 2016 годзе ў вытворчую праграму дадаўся красовер RAV4. Пры поўнай магутнасці завод мог вырабляць 100 000 машын у год.

У сакавіку 2022 года праца завода была прыпынена, а ў верасні Toyota абвясціла аб закрыцці прадпрыемства.

У ЗША

Сан-Антоніа У 2003 годзе Toyota пачала будаўніцтва завода ў Сан-Антоніа, штат Тэхас. 17 лістапада 2006 года адбылося афіцыйнае адкрыццё Toyota Motor Manufacturing Texas і запуск вытворчасці. Першай мадэллю стаў пікап Toyota Tundra, у 2010 годзе пачалася вытворчасць Toyota Tacoma. У верасні 2013 года завод адзначыў выпуск мільённага пікапа. У 2021 годзе выпуск Toyota Tacoma перанесены ў Мексіку. У верасні 2022 года ў Сан-Антоніа пачалі выпуск гібрыдных пазадарожнікаў Sequoia.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Toyota ў Беларусі Lexus у Беларусі

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі