Вялі́кія Барсучы́ны (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Гісторыя У часы Расійскай імперыі вёска ў складзе Абчужскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні.
Да 18 сакавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Плоскаўскага сельсавета, да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Навасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)., да 8 красавіка 2004 года — у склад Плоскаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Апісанне У вёсцы цяпер дачы, таму забудова ў добрым стане.
На ўездзе ў вёску старыя могілкі, дагледжаныя і ў добрай захаванасці. На могілках пахаваны некалькі мясцовых ветэранаў Першай сусветнай вайны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Талачынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна