Старо́е Сако́ліна (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.

Гісторыя У 1646 годзе згадваецца як горад Сакольня і цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 600. У ім згадваюцца царква Святога Духа, кальвінскі збор і млын.

У 1924—1954 гадах цэнтр Саколінскага сельсавета. Да 13 ліпеня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Рыдамльскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989)., да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Талачынскага сельсавета.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Серкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна