Ве́сніцк. Сустракаецца таксама варыянт Вясні́цк (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.
Гісторыя Упершыню населены пункт з такой назвай згадваецца ў XV стагоддзіПолоцкие грамоты XIII - начала XVI в. Том 2. М., 2015. Стр. 223. ISBN 978-5-91244-136-3. У 1552 годзе згадваецца сяло Весніцк, якое адносілася да Пуцілкавіцкага замкаПамяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 588. і знаходзілася за некалькі кіламетраў на поўнач ад сучаснага Весніцка. Потым гэтае сяло да XVII стагоддзя разам з Вялікімі Дольцамі належала да архібіскупскай кафедры. У XVII стагоддзі стала маёмасцю паноў Кубліцкіх. Станам на 1663 год, уладальнікам з’яўляўся Юрый КубліцкіПамяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 589.. Няма пэўных звестак ці ёсць сувязь паміж гэтымі населенымі пунктамі. На старых картах можна сустрэць іх паасобку, з розным напісаннем.
У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе вёска адышла да Расійскай імперыі. У гэты час яна знаходзілася ў складзе Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 2-й палове XIX стагоддзя — уладанне Іосіфа Ваньковіча. Належала да праваслаўнага прыхода царквы Святога Духа ў Вялікіх Дольцах. У 1912 годзе была адкрыта земская школа, на базе якой пазней адчынена пачатковая школа з беларускай мовай навучання. Школьны раён ахопліваў 10 населеных пунктаў, у якія ўваходзілі вёскі Весніцк, Воснава, Дубінец, Першамайск, Капцы, Садкі і іншыя.
З 8 жніўня 1924 года — у складзе Ушацкага раёна, цэнтр Весніцкага сельсавета. У 1938 годзе ў Весніцк былі пераселены жыхары хутароў Дзербіна, Роўнае Поле і вёскі Малы Весніцк. Падчас Другой сусветнай вайны цалкам спалена, забіты 34 жыхары, 20 чалавек забраны на прымусовыя працыНАРБ Ф.1363 Воп.1 Спр.376 Стр.293; НАРБ Ф.1403 Воп.1 Спр.512 Стр.55-61аб.; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.29 Стр.28-33; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.17ч.2 Стр.535. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску КапцыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., праз год Весніцкі сельсавет ліквідаваныРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
Насельніцтва 1883 год — 218 чал.НГАБ Ф.584 Воп.1 Спр. 33 Стр.34аб 1909 год — 343 чал. 1926 год — 329 чал. 1941 год — 157 чал. 2000 год — 38 чал.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікадолецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна