Мазу́ліна. Сустракаецца таксама варыянт Мазу́ля, ж. (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.
Гісторыя На паўночна-заходняй ускраіне вёскі выяўлены курганы могільнік IX—XIII стагоддзяўСпіс нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000801., агулам 9 курганоў вышынёй да 1,5 м і дыяметрам да 5 м, асобныя — вышынёй да 4 м і дыяметрам да 20 м.
Паселішча вядома з XIX стагоддзя як маёнтак Велікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі.
З 1924 года як пасёлак ПершамайскіНАРБ, Ф30, Воп, 2, Спр. 6368, Стр 114. ў Весніцкім сельсавеце Ушацкага раёна.
У Другую сусветную вайну 1 жыхар быў забітыНАРБ. Ф.1440, Воп.3, Спр.752, Стр.114., 22 загінулі ў партызанах.
З 1963 года ў Вялікадолецкім сельсавецеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
Дэмаграфія
1909 год — 1 двор, 10 жыхароў. 1926 год — 32 двары, 155 жыхароўНАРБ. Ф.30, Воп.2, Спр.6368, Стр.114 аб.. 1941 год — 32 двары, 102 жыхары. 1969 год — 35 двароў, 111 жыхароў. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікадолецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна