Глы́бачка (, ) — аграгарадок ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета.
Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 85 км ад Віцебска, каля паўночна-заходняга берага возера Рукшанскае.
Насельніцтва 1996 год — 827 жыхароў, 336 двароў.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — . Глыбачанскія валуны — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Страчаная спадчына Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1804) — помнік драўлянага народнага дойлідства з рысамі барока.
Вядомыя ўраджэнцы Генадзь Міхайлавіч Гарбук (1934—2018) — беларускі акцёр, народны артыст Беларусі (1980).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Глыбачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна