Жа́ры (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Жарскага сельсавета.
Знаходзіцца за 14 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 164 км ад Віцебска.
Назва В. Жучкевіч назвы тыпу Жары звязваў з семантыкай тыпу жарыць (расчышчаць лясы для земляробства праз выпальванне). Як альтэрнатыўнае ён падае меркаванне пра сувязь «жар-» з хуткасцю вады або катлавінай высахлага возера.В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 120.
Насельніцтва 1997 год — 293 жыхары, 109 двароў. 2009 год — 176 чал.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Жарскі сельсавет (Ушацкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна