Адво́рня (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў складзе Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У 1905 г. 14 двароў, 135 дзесяцін зямлі, належала Янаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Адносілася да Апанаскавіцкай праваслаўнай царквы Святога Духа.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Сарочынскага сельсавета Ушацкага раёна. 17 дзяцей з вёскі наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Ляснеўшчына. Паводле перапісу 1926 года, 21 двор. У 1930 годзеарганізаваны калгас. У 1941 годзе ў вёсцы 20 двароў. На 2000 год 27 двароў.

Насельніцтва

XX стагоддзе: 1905 — 110 чал.; 1926 — 110 чал.; 1941 — 86 чал. XXI стагоддзе: 2000 — 51 чал.

Крыніцы

Літаратура З гісторыі населенных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталёва // Памяць: Ушацкі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Уклад. М. М. Кірпіч. — Мн.: Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2003. — 638, с. — С. 578. — ISBN 985-6302-43-9. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Сарочынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна