Мо́сар (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.
Да 2004 года цэнтр Мосарскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, 140 км ад Віцебска, каля Мосарскага возера.
Насельніцтва 1999 год — 304 жыхары, 141 двор.
Славутасці Царква Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Атынкаваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і паўкалонкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі. Крыніцы
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 Мо́сары // Природа Беларуси: энциклопедия. В 3 т. Т. I. Земля и недра / Редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 255. — 464 с.: ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0472-3.
Спасылкі
Катэгорыя:Сарочынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна