Акця́брскі (, ) — пасёлак у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Альшанскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак размяшчаецца за 12 км у напрамку на ўсход ад горада Чашнікі за 80 км ад Віцебска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі.
За 1,2 км на паўночны захад знаходзіцца Міцькаўскае радовішча пяскоў, лінзападобны паклад звязаны з озавымі адкладамі паазерскага ледавіка. Ва ўскрышы супескі, торф, пяскі.
Гісторыя Утвораны ў 1967 годзе на базе рабочага пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая»Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні пасёлка торфапрадпрыемства «1 Мая» Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі рабочых пасёлкаў і прысваенні яму назвы Акцябрскі ад 22 жніўня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182)., існаваўшага з 1949 года. Да 2004 года з’яўляўся цэнтрам Акцябрскага пассаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва 1994 год — 310 жыхароў, 141 двор.
Крыніцы
Літаратура — С. 223.
Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі