Ухлё (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Альшанскага сельсавета. За 12 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша — Лепель.
Гісторыя У 1716 годзе згадваецца як вёска Вугле ў Аршанскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 53, с. 327. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай, з 1796 года Беларускай, з 1802 года зноў Магілёўскай губерняў.
Насельніцтва 26 гаспадарак, 48 жыхароў (1996) 29 жыхароў (2009) 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2020)
Вядомыя асобы Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч (нар. 1911) — беларускі мовазнавец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна