Дзямі́давічы (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.
Гісторыя Вядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Дзямідаўскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года / В. Варонін. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 268с. — С. 170—171. З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя «людзі» былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім.
Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Іванскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна