Зае́ссе (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Красналуцкага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Халопенічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1730-х гадоў знаходзілася ва ўладанні роду Храптовічаў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У вайну 1812 года вёска і маёнтак былі разрабаваны і разбураны французскімі войскамі. У канцы XIX стагоддзя вёска належала да Валасевіцкай воласці. У 1909 годзе тут было 67 двароў і 469 жыхароў.
Савецкая ўлада ўсталявана ў сярэдзіне лістапада 1917 года. З канца лютага да верасня 1918 года тэрыторыя была акупавана германскімі войскамі. З 1919 года ў складзе РСФСР, з 29 жніўня 1919 года да 10 жніўня 1920 года — у Гомельскай губерні. З ліпеня 1919 па ліпень 1920 года акупіравана польскімі войскамі.
З 3 сакавіка 1924 года — у складзе БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Халопеніцкім раёне Барысаўскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Красналуцкім сельсавеце. З 9 ліпеня 1927 года ў Мінскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года). З 8 ліпеня 1931 года ў Лепельскім, з 12 лютага 1935 года зноў у Халопеніцкім раёне. З 26 чэрвеня 1935 года ў Лепельскай акрузе. З 29 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У 1940 годзе налічвалася 88 двароў і 383 жыхары.
У Вялікую Айчынную вайну, з ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года, вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія знішчылі 5 двароў і загубілі 17 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі і прапалі без вестак 32 вяскоўцы. На прымусовую працу ў Германію было вывезена 9 жыхароў.
З 20 студзеня 1960 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, з 6 студзеня 1965 года ў Чашніцкім раёне. У 1996 годзе ў вёсцы было 66 гаспадарак і 127 жыхароў, знаходзілася ў саўгасе «Красналуцкі» (цэнтр — в. Красналукі). З 2003 года ў складзе СВК «Красналуцкае». Паводле перапісу 2009 года, у вёсцы пражывала 53 чалавекі. У 2020 годзе ў складзе КУСП «Красналуцкае».
Вядомыя асобы Ігар Мікалаевіч Асінскі (нар. 1949) — беларускі журналіст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Красналуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна