Daihatsu Motor Co., Ltd. ()  — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія са штаб-кватэрай у Асацы. З 1967 года прыналежыць Toyota.

Гісторыя

Заснаваная ў 1907, калі прафесары Асакскага Універсітэта Ёшынкі (Yoshinki) і Турумі (Turumi) заснавалі кампанію па вытворчасці і продажу рухавікоў унутранага згарання прамысловага прызначэння. Кампанія атрымала назву Hatsudoki Seizo Co., Ltd і выпускала маторы, якія працавалі на прыродным газе.

У 1951 годзе атрымала сучасную назву. Слова «Дайхацу» — спалучэнне першага Кандзі — знака слова «Асака» (大) і другога з слоў «engine manufacture» (発, вытворчасць рухавікоў).

У 1967 годзе падпісана дамова аб зліцці з кампаніяй Toyota. У 1999 годзе кантроль над кампаніяй перайшоў да Toyota Motor Corporation.

Мадэлі аўтамабіляў

850 Altis Applause Atrai Bee Boon Charmant Charade Compagno Copen Consorte Coure (Mira) Delta Wagon Fellow Max Ferroza Hijet Leeza Max Midget (Bajaj) Mira Move Naked Opti Pyzar Rocky Rugger Sirion Storia Taft Tanto Terios YRV

Спасылкі

Афіцыйны сайт кампаніі (англ.) Сайт аматараў Daihatsu у Беларусі (рус.)