Паву́лле (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянка. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавета.
Гісторыя Упершыню Павулле згадваецца ў XVI ст. як уладанне Радзівілаў. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1550 Мікалай Радзівіл прадаў Павулле Якубу П'яноўскаму. Пазней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ілью Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 Павелле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 мястэчка набылі Сялявы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Павулле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У XIX ст. тут дзейнічала каталіцкая капліца.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Павулле ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Павулле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1838 — 243 чал. (131 муж. і 112 жан.), з іх духоўнага саслоўя праваслаўнага 1 муж., мяшчан-іўдзеяў 37 муж. і 37 жан., сялян памешчыцкіх 92 муж. і 75 жан., аднадворцаў 1 муж. С. 415.; 1863 — 188 душ рэвізорскіхPaule (2) // S. 898. XX стагоддзе: 1999 — 89 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 87 чал.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына Капліца каталіцкая Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)
Крыніцы
Літаратура
Paule (2) // S. 898.
Спасылкі
Катэгорыя:Празямлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства